Гэта канстатуецца ў першым дакладзе Групы незалежных экспертаў ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, на што звярнуў увагу «Позірк».
Згодна з паведамленнем, апублікаваным на сайце Савета ААН па правах чалавека, гэтыя парушэнні з’яўляюцца «часткай жорсткіх намаганняў па задушэнні любой апазіцыі праўленню Аляксандра Лукашэнкі». Пры гэтым «некаторыя з гэтых парушэнняў прыраўноўваюцца да злачынстваў супраць чалавечнасці».
Сярод «найбольш абуральных» парушэнняў названыя адвольныя арышты і затрыманні з палітычных матываў, што «стала неад’емнай часткай тактыкі» беларускіх уладаў.
У дакладзе адзначаецца, што мужчыны і жанчыны, якія знаходзяцца пад вартай, рэгулярна зазнаваюць катаванні і жорсткае абыходжанне, «уключаючы збіццё, электрашок і пагрозы аб згвалтаванні не толькі зняволеных, але і іх партнёраў».
У дакладзе, які Група экспертаў упершыню прадстаўляе Савету па правах чалавека з моманту свайго стварэння ў красавіку 2024 года, паведамляецца, што парушэнні адбываліся ў кантэксце шырокіх намаганняў, скіраваных на захаванне ўлады Аляксандра Лукашэнкі.
яс