Беларуская Служба

Прэмію імя Міхася Стральцова атрымаў паэт Кастусь Цвірка

15.02.2025 08:44
Кастусю Цвірку 91 год, ён жыве ў Мінску.
  .
Зборнік вершаў К. Цвіркі «Чатыры вятры»svaboda.org.

У Вільні 14 лютага абвясцілі імя чарговага лаўрэата прэміі імя Міхася Стральцова. Ім стаў паэт Кастусь Цвірка. Прэмію ён атрымаў за свой зборнік вершаў «Чатыры вятры», — паведамляе svaboda.org

Кастусю Цвірку 91 год, ён жыве ў Мінску. На ўручэнне прэміі ён прыехаць не змог. Цвірка вядомы не толькі як паэт, празаік і перакладчык. Як выдавец ён заснаваў серыю «Беларускі кнігазбор», у якой выйшла 111 тамоў. Цяпер выданне серыі спынена.

Летась лаўрэатам прэміі Міхася Стральцова стаў паэт Усевалад Сцебурака, які жыве ў Беларусі. Ён таксама не прыязджаў на ўручэнне прэміі.

эж