Ад пачатку 2025 года супрацоўнікі Падляскага аддзела Памежнай службы Польшчы зафіксавалі больш за 600 спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, — паведамляе euroradio.
За аналагічны перыяд летась польскія памежнікі зафіксавалі толькі 280 такіх спробаў — удвая менш, адзначае прэс-служба ведамства.
Штодня памежнікі спыняюць больш за дзесяць такіх спробаў. Так, 25 лютага былі заўважаныя дзве групы мігрантаў агульнай колькасцю 11 чалавек, 24 лютага былі спыненыя 30 мігрантаў. Тады ж памежнікі затрымалі двух кур'ераў, якія планавалі дапамагаць парушальнікам мяжы.
Памежная варта Польшчы адзначае, што гэтыя паказчыкі не абавязкова сведчаць пра павелічэнне колькасці мігрантаў на мяжы. Адзін і той самы чалавек можа рабіць некалькі спробаў перайсці мяжу. Нярэдка мігранты вяртаюцца ўглыб Беларусі, калі бачаць польскіх памежнікаў, а потым зноў спрабуюць перайсці мяжу.
эж