Беларуская Служба

У Кіеве абмеркавалі статус беларускіх добраахвотнікаў і вяртанне палонных

20.03.2025 11:24
«Лукашэнка ва ўкраінскай палітыцы - у раёне статыстычнай пагрэшнасці».
Дарадчык Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і дарадчык кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк правялі рабочую сустрэчу ў Кіевекрыніца: «Парламенцкі канал»

Дарадчык Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і дарадчык кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк правялі рабочую сустрэчу ў Кіеве, паведамляе «Парламенцкі канал».

«Як заўсёды гэта фармат шчырай размовы з элементамі кансультацый. Мне было цікава зразумець, колькі месца ў працоўным графіку Зяленскага займае Беларусь. Дык вось, як сцвярджае Падаляк, Лукашэнка ва ўкраінскай палітыцы - у раёне статыстычнай пагрэшнасці. А вось будучыня Беларусі - гэта тое, што рэальна прысунічае ў галаве ўкраінскага прэзідэнта. Тут ёсць разуменне, што без дэмакратычнай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы», — сказаў Лябедзька.

Падаляк таксама адзначыў пэўныя зрухі і змены ў прававым статусе беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і выказаў спадзяванне, што гэты працэс будзе мець пазітыўную дынаміку. Падрабязнасці гэтага не прыводзяцца.

Таксама Падаляк адзначыў, што прэзідэнт Украіны мае мэту вярнуць усіх палонных, якія змагаліся за свабоду Украіны, незалежна ад нацыянальнасці.

вс