Беларуская Служба

Следчы камітэт паабяцаў адпомсціць за святкаванне Дня Волі за мяжой

21.03.2025 11:54
СК палохае адказнасцю за ўдзел у святкаванні Дня Волі 2025 года
   , 25  2023 .
Дзень Волі ў Варшаве, 25 сакавіка 2023 г. Крыніца: https://t.me/cbs_help

Следчы камітэт паведамляе, што працягвае «комплекс следчых дзеянняў і працэсуальных мерапрыемстваў» у межах крымінальнай справы супраць удзельнікаў замежных акцый і іх арганізатараў, што былі скіраваныя супраць прэзідэнцкіх выбараў 26 студзеня, нагадала «Наша Ніва».

Ведамства зазначае, што па месцах рэгістрацыі ўдзельнікаў прайшлі ператрусы, а на маёмасць і нерухомасць накладаецца арышт з «мэтай далейшага забеспячэння кампенсацыі шкоды, прычыненай дзяржаве». У рамках расследавання вызначаныя 400 асобаў, якія прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе.

Таксама СК палохае адказнасцю за ўдзел у святкаванні Дня Волі 2025 года.
яс