Беларуская Служба

Чыноўнікі плануюць увесці змены ў зямельную «амністыю»

31.03.2025 15:02
Нагадаем, зямельная «амністыя» дзейнічае ў Беларусі з 2022 года.
Чыноўнікі плануюць увесці змены ў зямельную «амністыю»Michal Jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларускія чыноўнікі разглядаюць магчымасць увесці змены ў зямельнае заканадаўства. Гэтае пытанне 31 сакавіка абмяркоўвалі ў парламенце. У тым ліку, змены змогуць закрануць зямельную «амністыю», паведамляе «Люстэрка».



У Беларусі з 2023 года пачаў дзейнічаць абноўлены Кодэкс аб зямлі. Міз тым, як заявіў старшыня парламента Ігар Сяргеенка, некаторыя змены няправільна ўжываюцца на практыцы, на што скардзяцца грамадзяне.

У гэтай сітуацыі чыноўнікі маюць намер увесці чарговыя змены. Раней дэпутат парламента Павел Папко заяўляў, што «прапрацоўваецца пытанне аб праблемах прымянення зямельнага заканадаўства на практыцы, прабелах, калізіях або іншых недахопах прававога рэгулявання зямельных адносін».

У тым ліку чыноўнікі плануюць падкарэктаваць, так званую зямельную «амністыю».

«Неаднаразова заяўнікі звярталіся з просьбай падоўжыць яе тэрмін. Гэта было зроблена, - звярнуў увагу Ігар Сяргеенка. - Сёння людзі таксама просяць пашырыць сферу інстытута зямельнай амністыі ў частцы, датычнай падставаў прымянення кола асоб, на якіх яна распаўсюджваецца».

Нагадаем, у Беларусі з 2022 года дзейнічае зямельная «амністыя», якая дазваляе без штрафу ўзаконіць раней самавольна занятыя землі. Раней яе працягнулі да 2028 года.



Таксама чыноўнікаў непакоіць працягласцю тэрмінаў правядзення землеўпарадкавальных работ, вырабу матэрыялаў па адвядзенні зямельных участкаў, устанаўленні іх межаў.

«Паводле інфармацыі ўрада, пэўныя крокі для ўстаранення гэтых праблем ужо зроблены, засталося іх фармалізаваць у нарматыўных актах», - заўважыў Ігар Сяргеенка.

Таксама ўлады занепакоеныя высокім коштам гэтых працэдур.

аз

Камунальную кватэру ў Польшчы можна купіць за 5% ейнага рынкавага кошту

27.03.2025 08:50
Урад спрачаецца пра жыллёвую стратэгію, а буйныя гарады ў Польшчы пазбаўляюцца ад камунальных кватэраў.