Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя праводзяць аналіз коштаў на лекі, у тым ліку набытыя за мяжой, гаворыцца ў паведамленні ведамства. Міністэрства працуе над зніжэннем кошту некаторых лекаў, таму спецыялісты аналізуюць, колькі прэпараты каштуюць за мяжой, піша tut.by.
Тым, хто купляе лекі ў іншых краінах, ведамства прапануе даслаць у каментары да запісу на старонцы Міністэрства аховы здароўя ў Facebook фота ўпакоўкі або чэка на лекі, цана на якія ніжэй, чым у Беларусі.
Нагадаем, пасля прызначэння новы міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік адной з галоўных тэм назваў лекавае забеспячэнне.