Атака была здзейсненая ў раёне Чанкая, дзе месціцца вялікая колькасць дыпламатычных прадстаўніцтваў розных краін. Паранены беларус трапіў у шпіталі ў цяжкім стане.
У Турэччыне паранены дарадца амбасады Беларусі. Пра гэта першай паведаміла турэцкая газета Hurriyet, МЗС Беларусі пацвердзілі інфармацыю.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз распавёў СМІ, што «супрацоўнік амбасады вяртаўся з дзіцем дадому, калі псіхічна неўраўнаважаны былы вайсковец, ягоны сусед, некалькі разоў стрэліў у дыпламата».
Цяпер паранены дыпламат Аляксандр Паганшаў знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане, яму аказваецца дапамога. Турэцкі бок паведаміў, што параненаму зроблена аперацыя, якая цягнулася некалькі гадзін, і завершылася паспяхова. Пры гэтым стан дыпламата па-ранейшаму ацэньваецца як цяжкі. Ён застаецца ў шпіталі ў рэанімацыі.
Мужчына, які напаў на беларуса, скончыў жыццё самагубствам.
Наша Ніва/Белта/юл