Беларуская Служба

У Беларусі ўведзеная пашыраная забарона на курэнне

27.07.2019 10:04
З 27 ліпеня ўступае ў сілу «антытытунёвы» дэкрэт, які істотна скарачае дазволеныя месцы для курэння.
У Беларусі ўступіў у сілу «антытытунёвы» дэкрэтImage by Snap_it from Pixabay/CC0

Забарона распаўсюджваецца таксама і на электронныя цыгарэты, піша партал TUT.BY.

Згодна з дэкрэтам № 2, цяпер пад забаронай для курцоў усе пляжы, дзіцячыя пляцоўкі, рабочыя кабінеты, прыпынкі грамадскага транспарту, аўтамабілі, калі ў ім знаходзяцца дзеці да 14 гадоў, рынкі і гандлёвыя цэнтры, рэстараны і кавярні, у тым ліку і летнія тэрасы. У гэтых установах паліць можна будзе толькі ў спецыяльна адведзеным месцы або пакоі для курэння

З уступленнем у сілу дэкрэту таксама забараняецца курэнне ва ўсіх міжнародных цягніках, што праходзяць па тэрыторыі Беларусі, за выключэннем складоў абсталяваных спецыяльнымі месцамі для палення. Усе вышэй прыведзеныя абмежаванні тычацца і «электронных цыгарэт».

Апроч таго забараняецца і рэклама ды продаж у інтэрнэце парагенератараў і вадкасцяў. Дзецям да 18 гадоў не прададуць электронныя цыгарэты.

Караць курцоў за парушэнні дэкрэту будзе міліцыя, за курэнне ў неналежным месцы пагражае штраф да 4 базавых велічынь – на сёння гэта 102 рублі.

юл