Беларуская Служба

У Глыбокім на Віцебшчыне праходзіць Вішнёвы фестываль (ФОТА)

29.07.2019 10:01
Гэта адна з найбольш папулярных імпрэзаў у Беларусі.
 . . 2019 .
Вішнёвы фестываль. Глыбокае. 2019 г.У.Пац/Польскае радыё

Глыбокае лічыцца вішнёвай сталіцай Беларусі. У ваколіцах гораду расце больш за тысячу дрэваў вішні, пасаджаныя мясцовымі фірмамі, гарадскімі ўстановамі і школамі. Вішнёвая мода распачалася ў гэтым рэгіёне ў 20-30-х гадах мінулага стагоддзя, калі гэтая тэрыторыя належала да Другой Рэчы Паспалітай.

Старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэту Галіна Унуковіч сказала Польскаму радыё, што да папулярнасці вішні прычыніўся мясцовы шляхціч:

- Аграном Баляслаў Лапыр вывеў на нашай зямлі новы, зімаўстойлівы сорт вішні, менавіта беларускай вішні. Цяпер у нас амаль у кожным садзе вішня.

Галіна Унуковіч кажа, што цяпер Вішнёвы фестываль папулярызуе цэлы рэгіён. Турысты прыязджаюць, каб спрабаваць як самыя вішні, так і варэнне, блінчыкі, выпечку – усё з вішнямі. Многія лічаць дрэва вішні сімвалам жыцця, паколькі кветкі на вішнях паяўляюцца раней, чым лісце.

ав

Вішнёвы фестываль. Глыбокае. 2019 г. Вішнёвы фестываль. Глыбокае. 2019 г.