Барысаўская гарадская арганізацыя «Моладзі БНФ» распачала збор подпісаў на анлайн пляцоўцы petitions.by, паведамляе Радыё «Рацыя».
Актывісты арганізацыі стварылі петыцыю, у якой адзначаюць, што лічаць немэтазгодным тое, што на цэнтральнай плошчы горада стаіць помнік Леніну, і замест яго прапануюць усталяваць там помнік заснавальніку горада – князю Барысу.
Паводле актывістаў, Ленін ніяк не звязаны з гісторыяй горада і нават не быў там ні разу, таму помнік яму ў цэнтры горада не павінен стаяць.
У петыцыі маладыя актывісты адзначаюць, што для кагосьці гэты помнік можа ўяўляць вартасць, таму прапануюць яго не знесці, а дэмантаваць і перанесці ў іншае месца. Актывісты спадзяюцца, што мясцовыя ўлады ўсё ж такі пазітыўна паставяцца да гэтай ініцыятывы і не будуць разглядаць яе «як варожую».
вс
На фота: помнік Луніну перад будынкам урада ў Мінск (здымак мае ілюстрацыйны характар)