Беларуская Служба

Насельніцтва Беларусі за паўгода сёлета скарацілася на 19 тыс.

29.07.2019 16:12
За мінулы 2018 год насельніцтва Беларусі скарацілася па ўсіх абласцях і ў Мінску агулам на 26 011 чалавек. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneJacob Lund/Shutterstock.com

Паводле стану на 1 ліпеня 2019 года насельніцтва Беларусі складала 9 456 200 чалавек, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Паколькі на пачатак 2019 году гэтая лічба складала 9 475 200 чалавек, гэта азначае, што за першыя 6 месяцаў бягучага года насельніцтва Беларусі скарацілася на 19 тыс. чалавек, паведамляе Радыё «Свабода».

За мінулы 2018 год насельніцтва Беларусі скарацілася па ўсіх абласцях і ў Мінску агулам на 26 011 чалавек. Найбольшае скарачэнне назіралася ў Віцебскай вобласці: мінус 6846 чалавек, найменшае – у Мінску: мінус 13 чалавек. На вёсцы насельніцтва скарачалася хутчэй, чым у горадзе.

У 1996 годзе, паводле Белстату, у Беларусі было 10 177 300 чалавек. З гэтага часу да 2014 году насельніцтва штогод скарачалася, толькі ў перыяд з 2014 па 2017 году назіраўся невялікі рост, а з 2015 году колькасць насельніцтва Беларусі зноў пачала падаць.

вс