Беларуская Служба

Лукашэнка і Зяленскі абмеркавалі падрыхтоўку да Форуму рэгіёнаў і ўзаемныя візіты

31.07.2019 13:09
 Лукашэнка прыняў запрашэнне і запрасіў украінскага прэзідэнта наведаць Беларусь у любы час і ў любым фармаце.
pixabay.com


Сёння адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, – паведаміла БЕЛТА.
Уладзімір Зяленскі яшчэ раз пацвердзіў запрашэнне Лукашэнку, наведаць Украіну ў рамках ІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які адбудзецца ў кастрычніку гэтага года ў Жытоміры. Лукашэнка запрашэнне прыняў.

Акрамя таго, Зяленскі падзякаваў за арганізацыю эфектыўнай перамоўнай пляцоўкі і ў цэлым за тую ролю, якую адыгрывае Беларусь у справе ўрэгулявання канфлікту. Лукашэнка запэўніў яго, што Менск працягне і ў далейшым прыкладаць усе намаганні для ўрэгулявання сітуацыі ў рэгіёне і Украіна заўсёды можа разлічваць на Беларусь як краіну – прыхільніцу мірных ініцыятыў і працэсаў.

Лукашэнка і Зяленскі абмеркавалі пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння і гандлю, развіццё супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі. Асаблівую ўвагу кіраўнікі дзяржаў надалі ходу ўборачнай кампаніі ў абедзвюх краінах.

Напрыканцы размовы Аляксандр Лукашэнка запрасіў прэзідэнта Украіны наведаць Беларусь у любы час і ў любым фармаце. Уладзімір Зяленскі гэта запрашэнне з задавальненнем прыняў.

яс