Беларуская Служба

Беларускі ўчастак нафтаправоду Сургут-Полацк ачысцілі ад бруднай нафты

08.08.2019 13:28
Цяпер у сістэме нафтаправодаў «Полацктранснафта Дружба» прысутнічае толькі адпаведная стандартам расейская нафта.
Transnieft deklaruje, że wypłaci do 15 dol. za każdą zanieczyszczoną baryłkę ropy w Przyjaźni
Transnieft deklaruje, że wypłaci do 15 dol. za każdą zanieczyszczoną baryłkę ropy w Przyjaźnishutterstock, Autorstwa INSAGO

Беларускі ўчастак нафтаправоду Сургут-Полацк ачысцілі ад бруднай нафты, - перадае Белсат.
Спецыялісты ачысцілі ад бруднай нафты беларускі ўчастак нафтаправоду Сургут-Полацк, паведаміў БелТА дырэктар ААТ «Полацктранснафта Дружба» Васіль Дробатаў.

Паводле ягоных словаў, цяпер у сістэме нафтаправодаў «Полацктранснафта Дружба» прысутнічае толькі адпаведная стандартам расейская нафта.
Такім чынам, Беларусь цалкам завяршыла ачыстку магістральных нафтаправодаў на сваёй тэрыторыі ад забруджанай арганічнымі хларыдамі расейскай нафты.

«Белнафтахім» 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расейскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе «Дружба». Колькасць хлорарганічных злучэнняў у нафце ў дзясяткі разоў перавышала гранічныя значэнні па стандарце.

Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы – Мазырскі НПЗ і ААТ «Нафтан» – тады знізілі загрузку магутнасцяў і панеслі страты, шкода была нанесеная і трубаправоднай сістэме.

яс