Беларуская Служба

Пятая «Тбiлiсоба» пройдзе пад слоганам «Свята з грузінска-беларускім характарам»

08.08.2019 14:01
«Тбiлiсоба» пройдзе ў Мінску ў суботу, 24 жніўня. 
   2018 .
Тбілісоба ў Мінску 2018 г.https://minsknews.by/prazdnik-tbilisoba-razvernulsya-v-verhnem-gorode/

«Тбiлiсоба» пройдзе ў Мінску ў суботу, 24 жніўня, - нагадвае "Наша ніва". Фестываль правядуць у Верхнім горадзе, завершыць яго адкрыты канцэрт гурта Mgzavrebi. Грузінскія песні будуць гучаць са сцэны ў гістарычным цэнтры Мінска ад паўдня і да паўночы. Каб прывезці ўсіх музыкаў, якія выступяць на сцэне ў гэты дзень, замест звычайнага рэйсавага «Эмбраэра» ў Беларусь з Грузіі ў гэты дзень прыляціць больш ёмісты «Боінг».

Першая «Тбiлiсоба» прайшла пяць гадоў таму.

Грузінскі фестываль застаецца самым папулярным сярод жыхароў горада і турыстаў: у мінулым годзе на свята прыйшло каля 80 тысяч чалавек.

На фестывалі ўпершыню будзе беларуская пляцоўка, дзе гасцей з сонечнай Грузіі навучаць беларускай мове. Праводзіць урокі будзе «Арт-Сядзіба»: каманда арганізацыі падрыхтуе спецыяльныя пазлы са словамі на рускай, беларускай і грузінскай мовах.

Арганізатары фестывалю – ТМ «Баржомі», Мінгарвыканкам, мэрыя Тбілісі, Пасольства Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь і грузінскае культурна-асветніцкае таварыства «Мамулі».

яс