Беларуская Служба

Пяць замежных тэлеканалаў атрымалі дазвол на вяшчанне ў Беларусі

10.08.2019 09:20
У Мінінфарме нагадалі, што наяўнасць сродкі масавай інфармацыі ў спісе замежных СМІ, якія атрымалі дазвол, вызваляе іншых асоб, упаўнаважаных на распаўсюд кантэнту гэтага рэсурсу, ад атрымання адпаведнага паўторнага дазволу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAndrey_Popov/shutterstock

Міністэрства інфармацыі Беларусі выдала дазвол тэрмінам на тры гады на распаўсюд на тэрыторыі краіны замежных тэлеканалаў "АІВА", RATNIK, "Матч! Планета", "Казкі Зайкі", "Джой Кук". Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства, паведамляе газета ''Звязда''.

"Названыя замежныя тэлеканалы маюць забаўляльную, музычную, спартыўную, інфармацыйную і дзіцячую накіраванасць, а таксама дэманструюць мастацкія (гульнявыя) фільмы", - гаворыцца ў паведамленні.

эж