Беларуская Служба

Візіт Магерыні ў Беларусь чакаецца ў канцы тыдня

01.10.2019 16:24
4-5 кастрычніка ў Мінску пройдзе сустрэча „Усходняга партнёрства” высокага ўзроўню.
Федэрыка МагерыніАвтор: Кабінет Міністрів України, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=67458962

Чакаецца, што ў канцы бягучага тыдня Беларусь наведае з візітам вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў заснавальнік і дырэктар Савета па міжнародных адносінах „Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне журналістаў, чаму сярод удзельнікаў маючага адбыцца ў Мінску 7-8 кастрычніка форуму „Мінскага дыялогу” „Еўрапейская бяспека: адысці ад краю прорвы” няма Федэрыкі Магерыні, Яўген Прэйгерман сказаў: „Графік Магерыні дазволіў ёй прыехаць толькі на некалькі дзён да нашага форуму. Таму на бягучым тыдні ў раёне пятніцы-суботы адбудзецца візіт высокага ўзроўню, які будзе прысвечаны тэматыцы „Усходняга партнёрства”. Дэлегацыю ЕС будзе ўзначальваць Магерыні. Думалі сумясціць, але, на жаль, графік не дазволіў”.

Як паведамлялася, сустрэча „Усходняга партнёрства” высокага ўзроўню пройдзе ў Мінску 4-5 кастрычніка.

аз