Пра гэта паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае Белта.
Лідзія Ярмошына праінфармавала, што ў ЦВК паступілі чатыры анкеты наглядальнікаў ад АБСЕ. «Гэта перадавая група наглядальнікаў, якая павінна прыехаць 7 кастрычніка», – сказала кіраўнік Цэнтрвыбаркама.
Паводле яе слоў, пакуль невядома, колькі ўсяго наглядальнікаў ад АБСЕ прыедзе на выбары ў Беларусь. «Думаю, калі мы сустрэнемся на наступным тыдні з гэтай групай, яны паведамяць нам аб папярэдняй колькасці», – дадала Лідзія Ярмошына.
Апроч таго ЦВК Беларусі атрымала папярэдні сігнал ад Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы пра прыезд місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў на выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.
Вядома таксама, што Цэнтрвыбаркам Беларусі накіраваў запрашэнні назіраць за выбарамі сваім калегам з краін былога СССР, у Сусветную асацыяцыю арганізатараў выбараў.
Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада.
юл