Беларуская Служба

Беларускія трактары золяць Украіну

05.10.2019 10:15
5 тысяч трактароў розных мадыфікацый плануе паставіць Мінскі трактарны завод ва Украіну ў 2020 годзе.
Тэхніка вытворчасці Мінскага трактарнага заводаHomoatrox/Wikipedia Commons/(CC BY-SA 3.0)

Пра гэта прадпрыемства паведаміла па выніках перамоў падчас II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Жытоміры, піша Белта.

У рамках форума ў горадзе дзейнічае выстаўка беларускай і ўкраінскай буйнагабарытнай тэхнікі. Сваю прадукцыю прапанавалі 15 беларускіх і 10 украінскіх вытворцаў, у тым ліку МТЗ.

На выстаўцы прадстаўлена сем мадэляў трактароў BELARUS. Экспазіцыя Мінскага трактарнага заводу карыстаецца вялікай папулярнасцю. 

ААТ «Мінскі трактарны завод» – адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце. На вытворчасці працуюць больш як 17 тысяч чалавек, прадукцыя прадстаўлена на рынках больш як 60 дзяржаў.

юл