Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў 11 кастрычніка на саміце СНД у Ашгабадзе, паведамляе БелаПАН.
"Нядаўна ўкраінская тэма гучала, — сказаў ён. — Хачу выказаць сваю пазіцыю, бо як прэзідэнт Расіі, гэтак і я вельмі пагружаныя ў гэтую праблему. Таму што гэта ў нас адбываецца. Кажучы пра новую ўладу ва Украіне, хацеў бы і вас заклікаць падтрымаць гэтую ўладу. Вы бачыце тэндэнцыю ўжо згарнуць гэтую ўладу, скруціць, зрынуць, але мы павінны разумець, хто пасля гэтага прыйдзе да ўлады ва Украіне".
Лукашэнка таксама заклікаў сумесна вырашаць замарожаныя канфлікты на постсавецкай прасторы. " Калі мы на нешта здольныя, трэба вырашаць гэтыя праблемы, гэтыя замарожаныя канфлікты. Вырашаць сумленна, справядліва".
Ён таксама дадаў: "Не трэба ствараць сітуацыю, калі на дапамогу трэба заклікаць людзей з-за акіяна!"
яс