Беларуская Служба

У Балгарыі ўсталявалі бюст Янкі Купалы 

05.11.2019 13:15
У ходзе цырымоніі, па традыцыі, што склалася ў Двары Кірыліцы ў Плісцы пастамент бюста быў пасыпаны зямлёй з радзімы Янкі Купалы.
Бюст Янкі Купалы ў балгарскай Плісцы Фота: bulgaria.mfa.gov.by

У Двары Кірыліцы, размешчаным у старажытнай сталіцы Балгарыі горадзе Пліска, быў адкрыты бюст Янкі Купалы, паведамляе газета Новы Час, спасылаючыся на Амбасаду Беларусі ў гэтай краіне.

У цырымоніі адкрыцця бюста прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Балгарыі Аляксандр Лукашэвіч, дэлегацыя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы на чале з дырэктарам музея Аленай Ляшковіч, аўтар бюста, скульптар Уладзімір Слабодчыкаў і намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч.

У ходзе цырымоніі, па традыцыі, што склалася ў Двары Кірыліцы пастамент бюста быў пасыпаны зямлёй з радзімы Янкі Купалы. Акрамя таго, ад імя беларускай дэлегацыі да помніка былі ўскладзены любімыя кветкі паэта — белыя ружы. 

эж