Беларуская Служба

Дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі правёў перамовы са сваім польскім калегам

05.11.2019 14:29
На перамовах былі абмеркаваныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама актуальныя пытанні беларуска-польскага ўзаемадзеяння ў гэтай сферы.
Сустрэча Зася і Салоха ў Брэсце https://twitter.com/PLinBelarus

Станіслаў Зась 4 лістапада ў Брэсце сустрэўся з дзяржаўным сакратаром, кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Паўлам Салохам, піша Наша Ніва.

На перамовах былі абмеркаваныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама актуальныя пытанні беларуска-польскага ўзаемадзеяння ў гэтай сферы. Польскі і беларускі бакі закранулі бягучае становішча ў сферах кантролю над узбраеннямі і ўмацавання захадаў даверу і бяспекі.

Гэта ўжо няпершая сустрэчы высокапастаўленых сілавікоў Польшчы і Беларусі. Напрыканцы жніўня ў Варшаве адбылася сутрэча Станіслава Зася, Паўла Салоха, сакратароў Рады бяспекі Украіны Аляксандрам Данілюком і дарадцам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джонам Болтанам.

эж