Беларуская Служба

На плошчы Свабоды затрымалі здымачную групу нямецкага тэлеканала ARD

09.11.2019 12:07
Гэта быў першы сур’ёзны інцыдэнт з затрыманнем журналістаў падчас сёлетняй выбарчай кампаніі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Перад пачаткам ініцыяванай беларускімі блогерамі акцыі на плошчы Свабоды ў Мінску міліцыя затрымала карэспандэнтаў і абсталяванне здымачнай групы нямецкага тэлеканала ARD.

„Спачатку супрацоўнікі міліцыі загадалі пакінуць нам плошчу Свабоды, а потым затрымалі нас і нашага кіроўцу, у машыне якога знаходзіцца тэлевізійнае абсталяванне”, — распавёў прэс-службе БАЖ нямецкі журналіст Дэміян вон Остэн, які мае афіцыйную акрэдытацыю МЗС Беларусі.

Пазней журналістаў вызвалілі, а кіроўцу пратрымалі каля 2,5 гадзіны.

Праз 2,5 гадзіны кіроўцу разам з тэхнікай адпусцілі. Такім чынам супрацоўнікі міліцыі сарвалі працу нямецкіх журналістаў падчас акцыі.

Гэта быў першы сур’ёзны інцыдэнт з затрыманнем журналістаў падчас сёлетняй выбарчай кампаніі.

Нагадваем, мерапрыемства на плошчы Свабоды прайшло як перадвыбарчы пікет кандыдатаў у дэпутаты.

аз