Беларуская Служба

З-за чарговага фальшывага паведамлення аб мініраванні эвакуявана звыш 8 тыс. чалавек

10.11.2019 11:08
Сапёрна-піратэхнічныя групы правялі абследаванне і не знайшлі выбухованебяспечных прадметаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com/CC0 Public Domainjohn-i/pixabay/CC

З-за фальшывага паведамлення аб мініраванні буйных аб'ектаў у Мінску ўвечары 9 лістапада было эвакуявана 8200 чалавек, паведамляе сайт Навіны са спасылкай на прэс-службу МНС.

Са станцыі «Мінск-Пасажырскі» было эвакуявана 350 чалавек, з гандлёвага цэнтру «Дана Молі» – 3000, «Галілеа» – 2000, «Замак» – 2850.

Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, каля 19 гадзін 9 лістапада на электронную пошту тэлецэнтра магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі паступіла паведамленне аб небяспецы на шэрагу абʼектаў у Мінску. Сапёрна-піратэхнічныя групы правялі абследаванне і не знайшлі выбухованебяспечных прадметаў.

Апошнія серыі фальшывых мініраванняў абʼектаў у Беларусі былі 19 жніўня і 7 верасня.