Да канца 2019 года ўсе школы з беларускай мовай навучання альбо вывучэннем беларускай мовы ў Польшы атрымаюць кнігі ад Беларускага фонду культуры. Пра гэта заявіў старшыня фонду Тадэвуш Стружэцкі, паведамляе Радыё «Рацыя». Паводле Стружэцкага, першая бібліятэчка ўжо перададзеная школе ў Друскеніках.
Акрамя таго, школьнікі, якія вывучаюць беларускую мову ў Польшчы, Латвіі і Літве, сустрэнуцца з беларускімі дзеячамі культуры. Супрацоўніцтва са школамі, дзе вывучаюць беларускую мову альбо вучацца на белмове, уваходзіць у статут Беларускага фонду культуры. У апошні час з’явілася шмат цікавых выданняў, з якімі варта знаёміць тых, хто займаецца беларушчынай за мяжой, лічаць у фондзе.
вс