«Гэтае дасягненне мы прысвячаем тым, хто ў гэты няпросты год запальваў сэрцы, выратоўваў жыцці, даваў надзею і суцяшаў, страціў нешта важнае ці рызыкаваў усім дзеля вялікага», – гаворыцца ў паведамленні каманды «Беларускай Вікіпедыі».
Цяпер беларуская Вікіпедыя афіцыйным правапісам займае 48 месца сярод усіх Вікіпедый (класічным правапісам – 78 месца).
Першыя артыкулы па-беларуску ў Вікіпедыі зʼявіліся ў 2004 годзе. Адным з заснавальнікаў беларускай Вікіпедыі стаў вэб-рэдактар Радыё Свабода Уладзімір Каткоўскі.
У 2007 годзе адбыўся падзел беларускай Вікіпедыі паводле правапісу.
Сярод суседзяў больш артыкулаў маюць расійская (1,7 млн), польская (1,5 млн) і ўкраінская (1 млн) Вікіпедыі. Амаль столькі ж артыкулаў у літоўскай (200,8 тысячы) Вікіпедыі. У латышскай Вікіпедыі артыкулаў амаль удвая менш.
яс/svaboda.org