Беларуская Служба

РФПІ: У Беларусі эфектыўнасць Sputnik V склала 96,3%

18.11.2021 14:01
Аналіз эфектыўнасці вакцыны заснаваны на дадзеных аналізаў больш за мільёна беларусаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/diy13

Эфектыўнасць вакцыны ад карaнавіруса Sputnik V пасля вакцынацыі часткі насельніцтва ў Беларусі перавысіла 96%, пра гэта сведчаць апублікаваныя навуковыя прэпрынты на медпартале MedRxiv, паведамляе Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).

У РФПІ адзначылі, што аналіз эфектыўнасці вакцыны заснаваны на дадзеных аналізаў больш за 1,2 мільёны чалавек, якія атрымалі абодва кампаненты прэпарата ў перыяд са студзеня па верасень 2021 года, паведамляе bel.sputnik.by

«Пацверджана высокая эфектыўнасць расійскай вакцыны, у тым ліку, супраць дэльта-варыянту карaнавіруса, які дамінаваў у Беларусі з ліпеня бягучага года«, – адзначае РФПІ.

Таксама даследаванне пацвердзіла высокі профіль бяспекі Sputnik V.

Беларусь была першай замежнай дзяржавай, якая зарэгістравала расійскі прэпарат.

На гэты момант у Беларусі арганізавана вытворчасць гэтай вакцыны з так званага паўпрадукта, але ў планах – выраб па поўным цыкле. Такі Спутнік В паступіць у краіне ў грамадзянскі абарот да чэрвеня 2022 года.

Потым прэпарат можна будзе таксама адпраўляць на экспарт. Па словах прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі, агульны абʼём вытворчасці вакцыны – больш за 10 млн доз у год, чатыры з іх – для Беларусі.

аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка