Праца амерыканскіх дыпламатаў у Беларусі прыпыненая. Пра гэта гаворыцца на сайце Дзярждэпа ЗША.«Дзяржаўны дэпартамент ЗША прыпыніў працу амбасады ў Беларусі» — гаворыцца ў паведамленні. Таксама знешнепалітычнае ведамства дазволіла выехаць частцы супрацоўнікам амбасады ЗША ў Расіі выехаць. Гэта тычыцца тых, хто не працуе «ў надзвычайнай сітуацыі» і членаў іх сем'яў, піша nashaniva.com.
Дзярждэп растлумачыў, што гэтыя крокі зробленыя праз праблемы з бяспекай, звязаных з «неспровоцированным і неапраўданым нападам расейскіх узброеных сіл на Украіну».
26 лютага Дзярждэп рэкамендаваў грамадзянам ЗША неадкладна пакінуць Беларусь.
эж