Савет дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця прагаласаваў за прыпыненне доступу Беларусі і Расіі да фінансаў арганізацыі. Цяпер гэтае рашэнне на працягу 30 дзён павінны ўхваліць кіраўнікі. Для адабрэння неабходна не менш як дзве трэці галасоў. Усё сведчыць аб тым, што згода будзе.
«У ЕБРР далі ясна зразумець, што асуджаюць вайну і падтрымліваюць Украіну», – гаворыцца ў паведамленні міжнароднай фінансавай арганізацыі.
У жніўні 2020 года банк абвясціў, што з верасня спыняе «разгляд новых праектаў у дзяржаўным сектары ў Беларусі». Банк даў тады зразумець, што прынятае рашэнне звязана з унутрыпалітычнымі падзеямі ў краіне, якія выклікалі крытыку ў ЕС. Праз год ЕБРР вырашыў спыніць фінансаванне праектаў і ў прыватным сектары Беларусі.
За 30 гадоў банк прафінансаваў 142 праекты ў Беларусі на агульную суму звыш 3 млрд еўра, з якіх амаль 60% было накіравана ў прыватны сектар.
ав/zerkalo.io