Беларуская Служба

Горад Зялёна Гура разрывае партнёрскія адносіны з Віцебскам

17.03.2022 09:52
Гэта рашэнне выклікана пазіцыяй Беларусі ў вайсковым канфлікце ва Украіне.
       1 200 .
Паміж Віцебскам і Зялёнай Гурай больш за 1 200 км.Фота: screenshot

Прэзідэнт горада-пабраціма Зялёна Гура Януш Кубіцкі зняў шыльду з назвай горада Віцебска са сцяны мэрыі. Таксама згадванне пра Віцебск знікне з чатырох табло, на якіх транслююцца імёны партнёрскіх гарадоў.

Януш Кубіцкі ў Facebook патлумачыў дадзенае рашэнне немагчымасцю падтрымліваць якое-небудзь партнёрства з тым, хто падтрымлівае Пуціна супраць Украіны.

Партнёрства Віцебска і Зялёнай Гуры пачалося яшчэ ў савецкія часы. У гонар гэтага польскага горада ў Віцебску названы вуліца і адзін з рэстаранаў. Менавіта дзякуючы гэтаму партнёрству ў Віцебску вырашылі праводзіць фестываль польскай песні і пабудавалі Летні амфітэатр. Пазней у незалежнай Беларусі ён перарадзіўся ў
«Славянскі базар».

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск

Зялёна Гура - сталіца польскага віна (ФОТА)