Беларуская Служба

У Беларусі расце давер да ўладаў і паглыбляецца раскол грамадства

28.06.2022 10:23
Гэта вынікі незалежнага сацыялагічнага апытання, праведзенага ў межах праекту «Беларускі трэкер пераменаў».
          ,  2021-2022
У Беларусі расце давер да ўладаў і паглыбляецца раскол грамадства , апытанне 2021-2022http://library.fes.de/pdf-files/bueros/ukraine/19338.pdf

У праекце, які будзе штоквартальна аналізаваць трэнды развіцця беларускага грамадства ў самых розных сферах, аб’ядналіся вядомыя беларускія даследчыкі Арцём Шрайбман, Кацярына Барнукова, Леў Львоўскі, Павал Сьлюнькін і Генадзь Коршунаў.

Апытанні праводзіліся онлайн сярод гарадскога насельніцтва Беларусі ў кастрычніку 2021 году (1500 чалавек) і ў траўні 2022 году (1024).
У кастрычніку 2021 -62% былі схільныя не давяраць уладзе, 38% – схільныя давяраць. У групе апытаных праз сем месяцаў вырасла колькасць схільных давяраць уладзе да 48% за кошт тых, хто не давярае, якіх засталося 52%.

Адно з тлумачэнняў прычын такога шмат у чым нечаканага зруху – змены ацэнак наяўнай сітуацыі і перспектываў развіцця краіны.

Зацятыя прыхільнікі ўлады і тыя, хто хутчэй давярае ёй, даволі высока ацэньваюць становішча сваіх сем'яў, але становішча краіны і яе перспектывы ацэньваюць яшчэ вышэй.

У праціўнікаў улады – як памяркоўных, гэтак і зацятых – суадносіны ацэнак іншыя. На ўзроўні сямʼі, шчыльнага кола яны неяк выжываюць, але на перспектывы краіны глядзяць вельмі змрочна.

Сацыёлагі адзначаюць, што рост даверу да ўлады адбыўся пераважна за кошт палітычнай «сярэдзіны», за кошт памяркоўных, і фактарам гэтай змены стала вайна.

Паводле Svaboda.org/яс