Беларуская Служба

800 беларусаў у Польшчы запісаліся ў харугвы, дзеля рэалізацыі плана «Перамога»

05.10.2022 12:08
«Мы ўжо каля года з паловай займаемся спецыяльнай падрыхтоўкай беларусаў у межах плана «Перамога». 
.
А. Азараў Крыніц: .https://www.youtube.com/watch?v=3hbhOFpqOc4&t=73s

Суполка сілавікоў - якія першайлі на бок народа - ByPol працуе над стварэннем харугваў. Толькі за тры дні ў Варшаве, туды запісаліся 800 чалавек, паведамляе канал «Позірк».

Харугвы аб'ядноўваюць беларусаў, якія хочуць вярнуцца на радзіму «у той момант, калі яны будуць там патрэбныя» для ўдзелу ў «спецыяльных аперацыях, якія намі запланаваныя», – заявіў кіраўнік ByPol, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Аляксандр Азараў 4 кастрычніка ў Варшаве падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з дыяспарай.

Паводле яго, удзельнікі падобных абʼяднанняў займаюцца спортам, стралковай падрыхтоўкай, адзінаборствамі і «іншымі спецыяльнымі прадметамі» пад кіраўніцтвам інструктараў.

«Мы ўжо каля года з паловай займаемся спецыяльнай падрыхтоўкай беларусаў у межах плана «Перамога». Стаіць вялікая чарга на падрыхтоўку. Яна каштуе вельмі дорага, а сродкаў няшмат, патлумачыў Азараў.

эж

ByPol распрацоўвае сілавы сцэнар змены ўлады і рыхтуе да яго людзей

27.09.2022 16:56
А. Азараў: Але гэта не значыць, што трэба адразу рабіць рэвалюцыю. 

Аляксандр Азараў дае парады, што рабіць з позвамі

30.09.2022 18:23
У інтарэсах беларусаў – сабатаж незаконнай мабілізацыі.