Беларуская Служба

Праваабаронца Андрэй Палуда трапіў у шорт-ліст The Robert Badinter Public Grand Prix

17.11.2022 16:29
Уручэнне прэміі адбудзецца на цырымоніі ў Берліне ў пятніцу, 18 лістапада.
Праваабаронца Андрэй Палуда Фота: humanrightshouse.org

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда стаў намінантам прэміі Роберта Бэдантэра - былога міністра юстыцыі Францыі, які ў 1981 годзе прапанаваў законапраект, які прывёў да адмены смяротнага пакарання.

Уручэнне прэміі адбудзецца на цырымоніі закрыцця 8-га Сусветнага Кангрэса супраць смяротнага пакарання ў Берліне ў пятніцу, 18 лістапада, паведаміла «Рацыя».

аз

У Брэсце быў затрыманы 21-гадовы студэнт Максім Міцкевіч

17.11.2022 11:31
Мужчыну затрымалі за каментар пра пра міністра замежных справаў Уладзіміра Макея.

Скончылася следства ў «справе Tut.by»

17.11.2022 12:31
Журналістаў вінавацяць у нясплаце падаткаў і паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў.