Прадстаўнікі фонду BYSOL зазначаюць, што ў гэтым годзе яны атрымалі 184 заяўкі ад семʼяў палітычных вязняў. Яны заклікаюць неабыякавых людзей далучыцца да збору сродкаў.
Дзеці не вінаватыя ў тым, што іх дзяцінства прыйшлося на час узрушэнняў і катаклізмаў, калі дыктатура падзяляе семʼі турэмнай сцяной і ў нашых сілах падарыць ім крышачку каляднага свята, зазначаюць прадстаўнікі дабрачыннага фонду.
На дадзены момант сабрана 1958 еўра, а патрэбна – 18400 еўра.
Таксама валанцёры заклікаюць далучыцца да дабрачыннай акцыі #portrait_for_donation, якую распачала мастачка і актывістка Маша Анімія.
Дзяўчына прапануе напісаць партрэт для тых, хто ахвяруе семʼям палітвязняў. Атрымаць малюнак зможа любы, хто зробіць ахвяраванне ў фонд салідарнасці BYSOL ад 200 еўра.
Пасля чаго трэба даслаць скрыншот Animia Masha у Instagram і атрымаць унікальны партрэт для сабе ці ў падарунак.
Фонд заклікае мастакоў, фатографаў далучацца да акцыі, прапанаваць свае працы, прадукты, кансультацыі і г. д. на ахвяраванні ў падтрымку палітвязняў.
BYSOL/юл