Беларуская Служба

Былы польскі консул: Лукашэнкі парушае цывілізацыйныя нормы ў дачыненні да польскай меншасці

02.05.2023 11:19
Сёння ў Польшчы – Дзень польскай дыяспары і палякаў за мяжой.
2    -
2 траўня ў Польшчы - Дзень сцяга і Дзень палякаў замежжаPAP/Darek Delmanowicz

У надзвычай цяжкай сітуацыі знаходзіцца польская нацменшасць у Беларусі. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі душыць праявы польскасці, пераследуе і саджае ў турмы прадстаўнікоў польскай меншасці, знішчае месцы памяці нашых герояў. Анджэй Пачобут утрымліваецца ў беларускай турме, а сама арганізацыя знаходзіцца ў нелегальным рэжыме з 2005 года.

Як падкрэслівае ў інтэрв'ю Польскаму радыё былы консул у Гродна Яраслаў Ксёнжэк, рэжым Аляксандра Лукашэнкі парушае міжнародныя канвенцыі і цывілізацыйныя нормы ў дачыненні да польскай меншасці:

-Гэтае жахлівае знішчэнне ўсёй польскасці паказала сапраўдны воблік лукашэнкаўскіх уладаў. Лукашэнка – савецкі чалавек, не любіць Польшчы, некаторыя кажуць, што нават яе ненавідзіць. Палякі разбуралі грамадства, пра якое ён марыў.

Польскі дыпламат звяртае ўвагу на разбурэнне помнікаў жаўнерам Арміі Краёвай і спусташэнне іншых памятных месцаў, звязаных з палякамі. У Беларусі зачынены польскія школы.

ав

Анджэй Пісальнік: Рады за Анжэліку, але не трэба быць наіўнымі і чакаць далейшых вызваленняў

05.04.2023 17:28
Анжэліку Борыс ды іншых дзеячаў польскай нацыянальнай меншасці затрымалі ў сакавіку 2021 года паводле ілжывага абвінавачання ў распальванні варожасці. 

Анжаліка Борыс: Я не хачу ўцякаць са сваёй Зямлі

12.04.2023 11:20
Я не адчуваю сябе гераіняй і не хачу, каб да мяне ставіліся як да героя, заявіла старшыня Саюза палякаў у Беларусі.