Беларуская Служба

Сёння адбудзецца пахаванне жывапісца Алеся Пушкіна

13.07.2023 09:01
Мастак памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы.
Алесь Пушкінfot. Wikipedia/Serge Serebro

Сёння ў Бабры адбудзецца пахаванне мастака і палітвязня Алеся Пушкіна. Развітанне пачнецца ў двары па вул. Горная 4 у Бабры з 10.00 паводле мясцовага часу, паніхіда – а 12.30, а пахаванне а 13.30. Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку яго жонка.

Мастак памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы. Як стала вядома, у яго была прабадная язва, яму своечасова не дапамаглі ў турме.

Вядомы беларускі мастак, жывапісец-нонканфарміст, перформер Алесь Пушкін быў затрыманы 30 сакавіка 2021 года і праз год асуджаны на пяць гадоў калоніі па абвінавачванні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК). Спачатку пакаранне адбываў у івацэвіцкай калоніі, а потым быў пераведзены на турэмны рэжым у Гродне.

У яго засталіся чацвёра дзяцей.

Наша Ніва/аз

Беларусы смуткуюць па Алесю Пушкіну

12.07.2023 10:01
Палякам ён запомніўся, між іншым, перформансам у Варшаўскім цэнтры мастацтваў, падчас якога сядзеў за сталом, прывязаў да крэсла.

Рада БНР: Смерць Алеся Пушкіна – гэта палітычнае забойства

12.07.2023 18:31
Імя Алеся Пушкіна застанецца ў гісторыі ў адным шэрагу з імёнамі найлепшых сыноў і дачок Беларусі, запэўнівае Рада БНР.