Беларуская Служба

У Беларусь для вучэнняў прыбыў чарговы эшалон з Расіі

29.08.2023 11:08
На тэрыторыі Беларусі з 1 па 6 верасня пройдуць сумесныя аператыўна-стратэгічныя вучэнні «Баявое брацтва-2023». 
      .
Эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай у Беларусі. Ілюстрацыйны здымак YouTube/DepoMinsk/screen

Чарговы эшалон Узброеных сіл Расіі прыбыў у Беларусь для вучэнняў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), у якую ўваходзяць таксама Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан. Пра гэта 29 жніўня паведаміла маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Вайсковы цягнік прыбыў а 7:30 у Брэст. Па дадзеных маніторынгавай групы, гэта ўжо другі расійскія вайсковы эшалон, які прыйшоў у Брэст для ўдзелу ў вучэннях. Першы прыбыў вечарам 18 жніўня.

На тэрыторыі Беларусі з 1 па 6 верасня пройдуць сумесныя аператыўна-стратэгічныя вучэнні «Баявое брацтва-2023». На вучэнні ўжо прыбылі вайскоўцы з Таджыкістана і Кыргызстана.

вс