Беларуская Служба

«Іх ахвяра не будзе дарэмнай» – былы пасол Польшчы згадаў трэцюю гадавіну забойства Рамана Бандарэнкі

12.11.2023 19:31
  (01.08.1989 - 12.11.2020)
Раман Бандарэнка (01.08.1989 - 12.11.2020)крыніца: «Наша Ніва»

Спецыяльны прадстаўнік МЗС Польшчы па ўзаемадзеянні з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і былы пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі далучыўся да Дня салідарнасці з Беларуссю, які адзначаецца 12 лістапада. Ён апублікаваў фота магілы Рамана Бандарэнкі ў трэцюю гадавіну яго забойства сілавікамі дыктатара Лукашэнкі.

«Беларусы прагнуць мець свабодную радзіму. Іх кідаюць у турмы, яны шукаюць за мяжой прытулку ад пераследу альбо праз страх закрываюцца ў сабе. Некаторыя, як забіты 3 гады таму Раман Бандарэнка, аддалі жыццё за годнасць народа. Іх ахвяра не будзе дарэмнай», – напісаў Міхальскі на беларускай мове ў сацсетцы X. Дыпламат пад допісаў дадаў тэг #StandWithBelarus.

вс

Магіла Рамана Бандарэнкі. Крыніца: профіль Артура Міхальскага ў сетцы Х Магіла Рамана Бандарэнкі. Крыніца: профіль Артура Міхальскага ў сетцы Х

МЗС Польшчы выказала падтрымку беларусам у трэцюю гадавіну смерці Рамана Бандарэнкі

12.11.2023 14:02
Забойства маладога ні ў чым невінаватага чалавека і бяскарнасць яго катаў з’яўляецца сімвалам адносін улад у Мінску да ўласнага народу і памкненняў беларусаў да жыцця ў свабоднай краіне - МЗС РП.