Баранавіцкая пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па фактах стварэння і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем, публічнай абразы і паклёпу на Лукашэнку, а таксама садзейнічання экстрэмісцкай дзейнасці.
Згодна з матэрыяламі справы, 60-гадовая заснавальніца «Саюза маці Беларусі» стварыла і кіравала «экстрэмісцкім фармаваннем». На адным з рэсурсаў яна размясціла відэа, «у якім змяшчаўся паклёп у дачыненні да Лукашэнкі, у тым ліку абвінавачванні ў здзяйсненні цяжкага злачынства».
Паведамляецца, што муж падазраванай 6 і 8 сакавіка 2023 года даў інтэрв'ю «экстрэмісцкаму фармаванню» і размясціў у сацсетках абразы на адрас Лукашэнкі.
Муж і жонка знаходзяцца за мяжой.
29 верасня КДБ прызнаў «Саюз маці Беларусі» «экстрэмісцкай арганізацыяй». Ведамства таксама назвала імёны людзей, якія нібыта маюць дачыненне да фармавання: Святлана Анцілеўская, Вольга Здановіч, Таісія Якавенка, Наталля Алесінская, Таццяна Тарпанава.
яс/Reform.by