Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Латвіі: Уся расійска-беларуская мяжа ўяўляе сабой гібрыдную пагрозу

29.11.2023 15:45
Гэта сканцэнтраваныя і скаардынаваныя дзеянні, якія праходзяць пры падтрымцы Расіі, заявіў Крыш’яніс Карыньш.
M
Mіністр замежных спраў Латвіі Артурс Крыш’яніс КарыньшPAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

Уся расійска-беларуская мяжа ўяўляе сабой гібрыдную пагрозу, падкрэсліў у Бруселі міністр замежных спраў Латвіі. Артурс Крыш’яніс Карыньш перад сустрэчай міністраў замежных спраў краін НАТА пракаментаваў апошнія дзеянні Расіі на мяжы з Фінляндыяй.

З пачатку гэтага месяца Масква спрасціла ўмовы перасячэння мяжы мігрантамі з Афрыкі і Блізкага Усходу. У адказ Хельсінкі вырашылі закрыць памежныя пераходы з Расіяй.

Кіраўнік латвійскага МЗС нагадаў, што аналагічны міграцыйны ціск на мяжы аказвае беларускі рэжым:

- У Латвіі, Літве і Польшчы мы больш за два гады маем справу з гібрыднай пагрозай з боку Беларусі, дзе беларускія ўлады заахвочваюць грамадзян трэціх краін спрабаваць нелегальна патрапіць у Еўрасаюз. Мы проста бачым, што цяпер гэтая сітуацыя распаўсюджваецца з Фінляндыі і на Эстонію. Выглядае, што гэта сканцэнтраваныя і скаардынаваныя дзеянні, якія праходзяць пры падтрымцы Расіі.

Міністр замежных спраў Латвіі паведаміў, што яго краіна ўжо два гады цесна супрацоўнічае з Польшчай і Літвой у адказ на гібрыдную дзейнасць Расіі і Беларусі з выкарыстаннем мігрантаў. Цяпер гэтае супрацоўніцтва больш шырокае – дыскусіі адбываюцца і на форуме НАТА.

IAR/аз

Святлана Ціханоўская прапанавала ўладам Латвіі прызнаць КДБ і ГУБАЗіК датычнымі да тэрарызму

29.11.2023 12:45
Таксама беларуская палітык абмеркавала з латвійскімі палітыкамі далейшае супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай.