Беларуская Служба

Міжнародная федэрацыя баскетбола працягнула адхіленне беларускіх каманд ад турніраў

29.11.2023 14:45
Праз дыскваліфікацыю беларускія зборныя не могуць гуляць у міжнародных турнірах яшчэ з сакавіка 2022 года.
    2014,   -
Чэмпіянат свету па баскетболе 2014, гульня ЗША - МексікаАўтар: Hvd69 - Уласная праца, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35396097

Выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі баскетбольных асацыяцый (FIBA) захаваў бягучы статус беларускіх каманд. Гэта азначае, што яны надалей адхіляюцца ад турніраў пад эгідай міжнароднай федэрацыі.

Таксама выканаўчы камітэт працягнуў і тэрмін дыскваліфікацыі расійскіх каманд, яны таксама не могуць выступаць у ніякіх міжнародных спаборніцтвах, арганізаваных Міжнароднай федэрацыяй баскетбольных асацыяцый.

Беларускія і расійскія каманды адхіленыя ад міжнародных афіцыйных матчаў з сакавіка 2022 года, паведамляе «Свабода».

Наступнае паседжанне выканкаму FIBA пройдзе ў канцы красавіка 2024 года.

Нагадваем, пасля поўнамаштабнага ваеннага ўварвання Расіі на тэрыторыю Украіны, у якім напад адбыўся, з дазволу ўладаў Беларусі, з яе тэрыторыі, абедзве краіны атрымалі дыскваліфікацыю ў шэрагу відаў, у тым ліку баскетболе.

FIBA – сусветны кіроўны орган баскетболу, незалежная асацыяцыя, створаная 212 нацыянальнымі баскетбольнымі федэрацыямі па ўсім свеце. Ён прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) адзіным кампетэнтным органам у баскетболе.

аз