Беларуская Служба

МУС Беларусі абвясціла «экстрэмісцкім фармаваннем» ініцыятыву dissidentby

29.11.2023 17:40
Нагадваем, ініцыятыва dissidentby займаецца падтрымкай палітвязняў і іх сем’яў.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

МУС Беларусі прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» ініцыятыву dissidentby, якая займаецца падтрымкай палітвязняў. Валанцёры ініцыятывы збіраюць для зняволеных перадачы, афармляюць для іх падпіскі на газеты і часопісы, пералічваюць грошы ім на рахункі, а таксама дапамагаюць сем'ям палітвязняў і вызваленым, нагадвае «Еўрарадыё».

Актывісты dissidentby таксама вядуць інфармацыйную працу – расказваюць пра зняволеных у сацсетках і на разнастайных мерапрыемствах. Праз ініцыятыву можна таксама напісаць ліст беларускім палітвязням.

У МУС Беларусі палічылі, што ўся гэтая праца зʼяўляецца «арганізацыяй дзейнасці па падрыхтоўцы да здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыяй і абразай службовых асоб».

За гэта «групу грамадзян, абʼяднаных пад назвай dissidentby» і прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем», гаворыцца ў паведамленні сілавікоў.

аз

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек

28.11.2023 17:25
На сёння ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 1 тыс. 447 чалавек.