Учора Міжнародны алімпійскі камітэт выказаўся за ўдзел беларусаў і расіян у Гульнях-2024, але як «індывідуальных нейтральных спартсменаў».
У адказ на рашэнне МАК у пятніцу Сусветная лёгкаатлетычная арганізацыя (WA) заявіла: «Усе спартсмены, дапаможны персанал і афіцыйныя асобы з Расіі і Беларусі не дапускаюцца да ўсіх спаборніцтваў Сусветнай лёгкаатлетычнай серыі, а таксама да правядзення любых міжнародных і еўрапейскіх лёгкаатлетычных спаборніцтваў».
«Мы будзем працягваць сачыць за сітуацыяй, але калі ў перыяд з гэтага моманту да Алімпійскіх гульняў не адбудуцца сур'ёзныя змены ў абставінах, гэта выключэнне будзе прымяняцца да Парыжа 2024 года».
«Гэта кампетэнцыя МАК – вырашаць, якія краіны запрошаныя для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, але гэта абавязак МФ (міжнародных федэрацый) вырашаць, якія спартсмены ў іх відзе спорту маюць права ўдзельнічаць у спаборніцтвах».
На чэмпіянаце свету ў Будапешце ў жніўні прэзідэнт WA Себасцьян Коу заявіў, што было б «неймаверна», каб расіяне і беларусы спаборнічалі, і забарона была ўведзена «з меркаванняў добрасумленнасці».
Алімпійскія гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня да 11 жніўня 2024 года.
Паводле reuters.com/вх