Беларуская Служба

У Беларусі скарачаецца ўзровень жыцця

11.12.2023 11:25
За апошнія два гады ВУП на душу насельніцтва ў краіне зменшыўся ў паўтара разы ў параўнанні з 2021 годам.
Ілюстрацыйны здымакGerd Altmann from Pixabay/CC0

Узровень жыцця беларусаў істотна знізіўся з 2022 года.

Саўдзел Беларусі ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны прывёў да санкцый, палітычнай і эканамічнай ізаляцыі, што вылілася ў змяншэнне даходаў кожнага беларуса.

Паводле дадзеных «Global Economic Research» з 2022 па 2023 гадавы ВУП на душу насельніцтва знізіўся ў паўтара разы ў параўнанні з 2021 годам. І гэта сярэднія характарыстыкі. Некаторыя ўвогуле страцілі месца працы і як вынік – сродкі да існавання. Усё таму, што прадпрыемствы скарачаюць свае вытворчасці або закрываюцца з-за немагчымасці збыту ўласнай прадукцыі.

Расія, якая ўцягнула Беларусь у вайну, не можа замяніць сусветныя рынкі, а пастаўшчыкі ў большасці сваёй адмаўляюцца ад беларускай прадукцыі.

юл