У Полацку і Наваполацку лукашысты правялі масавыя затрыманні
Мяркуецца, што затрыманні звязаныя з асобай Сяргея Ерамеева, які ў Расіі падазраецца ў падрыве цягнікоў на БАМе.
КДБілюстрацыйны здымак з адкрытых крыніц
У Полацку і Наваполацку ў Віцебскай вобласці супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі затрымана каля 20 чалавек. Мяркуецца, што яны кантактавалі з Сяргеем Ерамеевым, раней затрыманым ФСБ Расіі па падазрэнні ў падрыве цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі. Паводле крыніцы Тэлеграм-каналу «Позірк», якая пажадала застацца неназванай, «КДБ правяло ператрусы, канфіскацыі мабільных тэлефонаў і допыты».
вс