Па стане на 1 сакавіка кампаніі ў Мінску шукалі 34 тыс. 600 працаўнікоў. З іх па рабочых спецыяльнасцях – 21 тыс. 600 чалавек (62,3 % ад усіх вакансій).
Камітэт працы, занятасці і сацыяльнай абароны Мінгарвыканкаму паведаміў, што па садзейнічанне ў працаўладкаванні да чыноўнікаў звярнуліся толькі 1 тыс. 513 чалавек. З іх дапамаглі знайсці занятак 63 % грамадзян. Гэта не толькі пастаянная праца, але і часовыя аплатныя грамадскія працы.
З ліку спецыялістаў больш за ўсё патрэбныя медыцынскія працаўнікі, спецыялісты ў сферы адукацыі і культуры, інжынеры, фінансавыя работнікі, кіраўнікі арганізацый і іх структурных падраздзяленняў, спецыялісты ў розных сферах.
У паведамленні камітэту зазначаецца, што ў попыце на працоўныя кадры пераважаюць прафесіі гандлю і грамадскага харчавання (кухар, прадавец, кантралёр-касір, афіцыянт, мыйшчык посуду), будаўнічага профілю (муляр, маляр, тынкоўшчык, электрагазазваршчык), сферы транспарту (кіроўца аўтамабіля, тралейбуса, пагрузчыка, трактарыст), прамысловасці (аператар станкоў з праграмным кіраваннем, слесар механазборачных работ, слесар-рамонтнік, слесар-зборшчык бытавой тэхнікі, токар, фрэзероўшчык, электраманцёр), жыллёва-камунальнай гаспадаркі (рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў, слесар-сантэхнік, прыбіральшчык тэрыторый).
Агулам па стане на 14 сакавіка ў цэлай Беларусі шукаюць 138 тыс. 600 працаўнікоў.
вс