У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» песню спевака AP$ENT. Гаворка пра кампазіцыю «Песенка весёлого белоруса», паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Адпаведнае рашэнне прынятае судом Гомельскага раёна.
Песня выйшла ў чэрвені 2020 года і мае больш за 500 тыс. праслухоўванняў толькі на афіцыйным профілі спевака ў Youtube.
«Голод, мор, чума - в общем, всё хорошо,
А звезда Полынь попала в реки.
Местный Армагеддон - ну и что,
Абы не было войны» -
такія словы гучаць у песні.