Беларуская Служба

Маргарыта Ворыхава: Рэжым выкарыстоўвае медыя для распальвання варожасці і маніпуляцыі

08.05.2024 14:15
Як прыклад, дарадчыца Святланы Ціханоўскай прывяла прапагандысцкі фільм на АНТ пра студэнтаў БНТУ.
Дарадчыца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхаваскрыншот/https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

Праз прызму прапаганды маладыя людзі ўспрымаюцца як абʼекты, якія падлягаюць кантролю і маніпуляцыі, такім чынам дарадчыца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава пракаментаравала чарговы прапагандысцкі фільм, які надоечы выйшаў на прарэжымным тэлеканале АНТ. У ім студэнтаў БНТУ абвінавачваюць у «тэрарызме і супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі».

Паводле Маргарыты Ворыхавай – гэта чарговы прыклад таго, як рэжым выкарыстоўвае медыя для распальвання варожасці і маніпуляцыі грамадскай думкай:

- У фільме моладзь падаюць як групу, якая «лёгка паддаецца ўплыву» і патрабуе пастаяннага кантролю. Паказвае іх нясталымі і падатлівымі, ствараючы вобраз не здольных прымаць адказныя рашэнні людзей. Такі падыход не проста прымяншае годнасць і самастойнасць моладзі: ён абмяжоўвае іх права на свабоду думкі і самавыяўлення. Праз прызму прапаганды маладыя людзі ўспрымаюцца не як паўнавартасныя ўдзельнікі грамадскага дыялогу, а як абʼекты, якія падлягаюць кантролю і маніпуляцыі.

Паводле дарадчыцы Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве, такі наратыў можна апраўдваць рэпрэсіі, цэнзуру і сачэнне з боку рэжыму.

аз

31 сакавіка заканчваецца тэрмін падачы заявак на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай

13.03.2024 13:01
У рамках праграмы беларускія студэнты могуць атрымаць ступень бакалаўра ці магістра па больш чым 10 спецыяльнасцях.