Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская абмеркавала ў Партугаліі санкцыі супраць беларускай калійнай прамысловасці

29.05.2024 16:56
Святлана Ціханоўская заклікала Партугалію «надалей прытрымлівацца санкцыйнай палітыкі, пакуль не будуць вызваленыя палітвязні».
   -
Святлана Ціханоўская з прэм’ер-міністрам Партугаліі Луішам Мантэнегрукрыніца: Аб'яднаны пераходны кабінет

Абмежаванні ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі абмеркавала дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Лісабон на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Партугаліі Луішам Мантэнегру. Пра гэта паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінету.

У прыватнасці, палітыкі абмеркавалі пытанне санкцый у дачыненні да беларускіх калійных угнаенняў. Раней Партугалія была адной з краін, якія прапаноўвалі абмежаваць альбо зняць санкцыі супраць гандлю беларускімі ўгнаеннямі.

Святлана Ціханоўская заклікала Партугалію «надалей прытрымлівацца санкцыйнай палітыкі, пакуль не будуць вызваленыя палітвязні».

вс