Беларуская Служба

Пра што пісаць палітзняволеным у турму? Галоўнае – напісаць

11.06.2024 15:49
Палітвязні адрэзаныя ад знешняга свету, яны не атрымліваюць звестак са свабоды, а калі атрымліваюць, дык у значна абмежаваным маштабе.
 ,    ,     .
Пішыце палітвязням, нават калі вам здаецца, што няма пра што напісаць. Фота: Pixabay.com/ds_30

У Беларусі каля 1,4 тысячы палітычных зняволеных, статус якіх прызнаны абаронцамі правоў чалавека. На самой праве асуджаных па палітычных матывах значна больш. Палітвязні адрэзаныя ад знешняга свету, яны не атрымліваюць звестак са свабоды, а калі атрымліваюць, дык у значна абмежаваным маштабе. З-за гэтага ім можа здавацца, што ўсе пра іх забылі. Таму вельмі важна пісаць лісты палітвязням. Аднак многія людзі не ведаюць, пра што пісаць у турму, асабліва незнаёмым палітвязням.

Былая палітзняволеная, мастачка Ася Булыбенка дзеліцца вельмі простымі рэчамі, пра якія можна расказаць палітвязню ў лісце.

- Калі вы пішаце не ананімна, раскажыце пра сябе. Такім чынам вы зможаце ўсталяваць больш асабісты кантакт з чалавекам. Вы можаце расказаць пра серыял, які глядзелі, пра прачытаную кнігу ці пачутую музыку. Раскажыце пра тое, куды вы хадзілі, што бачылі, пра свае вандроўкі. Людзі за кратамі пазбаўленыя такой магчымасці. Праз ваш аповед яны на некалькі хвілін здолеюць пазбыцца турэмнай руціны.

Гэта могуць быць таксама цікавыя факты пра ўсё на свеце, яны могуць стаць імпульсам для абмеркавання ці смеху ў камеры – дадае Ася Булыбенка. І самае галоўнае – адзначае былая зняволеная – пішыце ад сэрца, дзеля салідарнасці, а не адказу, і не адкладайце справу на заўтра.

Тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай